Шырокі спектр актуальных пытанняў, якія тычацца рэалізацыі палажэнняў Канцэпцыі старшынства Беларусі ў СНД у 2013 годзе абмеркавалі на праведзенай у Маскве сустрэчы Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка і старшыня Выканаўчага камітэта Садружнасці Сяргей Лебедзеў. Акрамя таго, разгледжаны план мерапрыемстваў па выкананні Канцэпцыі старшынства Беларусі ў СНД, а таксама пытанні супрацоўніцтва дзяржаў-членаў у рамках Садружнасці.