Першае пасяджэнне беларуска-туркменскага дзелавога савета па супрацоўніцтве павінна адбыцца ў бягучым годзе. Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты ў Мінску па выніках двухбаковых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Беларусь і Туркменістан таксама дамовіліся правесці сёлета пасяджэнне міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Падчас перамоў разгледжаны перспектывы развіцця двухбаковых палітычных адносін, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.