Параўнанне Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана і Адзінай эканамічнай прасторы з адраджэннем Савецкага Саюза - поўная бязглуздзіца. Шляху ў мінулае не існуе, - заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, падчас выступлення на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Ён таксама звярнуў увагу, што ёсць выразны план умацавання інтэграцыі на ўзаемавыгаднай аснове, які рэалізуецца на постсавецкай прасторы з улікам станоўчых і адмоўных урокаў будаўніцтва Еўрасаюза.