Графічныя работы па матывах казак класіка нямецкай літаратуры Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана ўпершыню прадстаўлены ў Мінску ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Экспазіцыя "Малюнкі Гофмана" сфарміравана з фондаў Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея. Штогод дзень нараджэння майстра казачных сюжэтаў адзначаецца на міжнародным узроўні выставамі з цыкла "Гофманіяна". Сёлета міжнародны праект аб'яднаў дзве краіны (Беларусь і Расію) і тры музеі: Калінінградскі абласны гісторыка-мастацкі музей, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.