Беларусь і Сербія абмеркавалі стан і перспектывы развіцця ўзаемнага гандлю. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы Пасла Беларусі ў Сербіі Уладзіміра Чушэва з сербскім лідарам Таміславам Ніколічам. Бакі таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый сістэмы ААН.