Кіраўнікі прамысловых ведамстваў Беларусі і Расіі Дзмітрый Кацярыніч і Дзяніс Мантураў дамовіліся паскорыць працэс стварэння сумеснай машынабудаўнічай карпарацыі "РосБелАўта" на базе актываў заводаў МАЗ і КАМАЗ. Для запуску праекта засталося вырашыць шэраг арганізацыйных пытанняў. На сустрэчы была таксама дасягнута дамоўленасць аб магчымасці стварэння агульнай стратэгіі па развіцці станкабудавання Беларусі і Расіі, абмяркоўвалася магчымасць развіцця супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.