Экспарт турыстычных паслуг Беларусі ў 2013 годзе плануецца павялічыць на 32 працэнты ў параўнанні з 2012 годам прыкладна да $250 млн. Гэта плануецца зрабіць ў тым ліку шляхам асваення новых рынкаў. У якасці прыярытэтных разглядаюцца рынкі Еўропы, а таксама Паўднёва-Усходняй Азіі. Прадоўжыцца рэалізацыя мерапрыемстваў дзяржпраграмы развіцця турызму. Будуць арганізаваны новыя маршруты культурна-пазнавальнага і экалагічнага турызму. Яшчэ адным напрамкам развіцця рынку турыстычных паслуг Беларусі павінен стаць медыцынскі турызм.