У Мінску ўпершыню ўзяліся за стварэнне 3D мультфільма "Робікі". Прычым, замахнуліся на серыял - у першым сезоне будзе 26 серый. Яго галоўны персанаж - звычайны падлетак робат Светлік. Стварэнне першых 6 хвілін зацягнулася амаль на год. Каманда рэжысёраў, мастакоў, візуалізатараў, сцэнарыстаў працавала ледзь не кругласутачна. Пакуль што першую серыю можна паглядзець у Інтэрнэце. Але на гэтым стваральнікі "Робікаў" не збіраюцца спыняцца. У планах - дэманстрацыя першага 3D мультсерыяла айчыннай вытворчасці ў кінатэатрах. Калі ж будзе гатовы ўвесь сезон, магчыма, мультсерыял пакажуць і па тэлебачанні.