"Беларуская калійная кампанія" заключыла кантракты з найбуйнейшымі кітайскімі імпарцёрамі мінеральных угнаенняў на пастаўку хлорыстага калію ў першым паўгоддзі гэтага года па $ 400 за тону. Аб'ём паставак па кантрактах складзе 700 тысяч тон, таксама прадугледжаны апцыён на 300 тысяч тон.