Актуальныя пытанні беларуска-польскіх адносін абмяркоўваліся ў Варшаве на сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка з дырэктарам Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў Польшчы Эвай Фігель. Бакі разгледзелі найбольш актуальныя пытанні беларуска-польскіх адносін, у тым ліку перспектывы дзейнасці двухбаковых інстытуцыянальных механізмаў узаемадзеяння, удасканалення дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.