Калядны баль у Гомелі збярэ больш за 120 школьнікаў. У асноўным гэта старшакласнікі, якія на працягу некалькіх месяцаў вучыліся бальным танцам у харэографаў. Маладыя людзі ў бальных сукенках і фраках выканаюць каля 10 танцаў: вальс, сальсу, паланэз, польку, марш і інш. Акрамя таго, запланаваны выступленні творчых калектываў, конкурсы, узнагароджанне пераможцаў алімпіяд, таксама будуць абраны Кароль і Каралева балю.