Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў да канца гэтага года забяспечыць безумоўнае выкананне патрабаванняў па падрыхтоўцы планаў мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Па словах прэм’ера, план мадэрнізацыі варта разглядаць шырэй - гэта пытанні падрыхтоўкі кадраў, сацыяльныя пытанні, міжнародная дзейнасць і гэтак далей. Нават тыя арганізацыі, якія ўвойдуць у канцэрны, холдзінгі або аб'яднанні павінны мець адпаведныя планы мадэрнізацыі, удакладніў прэм’ер.