Пра свой удзел заявілі беларускія майстры пэндзля і мастакі з Арменіі, Ізраіля, Кітая, Літвы. Некаторыя работы гораду падораць не толькі жывапісцы, але і скульптары. Іх творы ўпрыгожаць вуліцы Маладзечанскага раёна. Абодва мерапрыемствы - частка рэспубліканскай акцыі “Маладзечна - культурная сталіца Беларусі-2016”.