Спецыяльныя дыпломы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы "За творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі" ўручаны на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Дыпломы і прызы атрымалі спявачка Вольга Кармухіна, спявак Руслан Аляхно, Акадэмічны ансамбль песні і танца Расійскай арміі імя А.Аляксандрава, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр Сідарэнка. Ўзнагароды лаўрэатам ўручыў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.