Фота: www.minsknews.by
Выстава «Беларусь вачыма рускіх мастакоў» адкрылася ў Мінску. Прадстаўлены работы пецярбургскіх жывапісцаў. Усе майстры ўдзельнікі міжнародных выстаў, іх творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях Расіі і за мяжой. Як адзначае саветнік пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыта Навадворская, - мастацтва збліжае людзей і ўмацоўвае сувязі паміж краінамі.