У Мінску адбыўся канцэрт Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраваннем венесуэльскага маэстра Анжела Пальюка. Публіка авацыямі сустракала выступленне аркестра і венесуэльскіх гасцей. У зале сярод шматлікіх гасцей былі дыпламаты, музыкі, выкладчыкі, студэнты.