Беларусь зможа знізіць інфляцыю да 6-7% ў 2015-м годзе. Такі прагноз зрабіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Ён таксама падкрэсліў, што высокая інфляцыя ўплывае на колькасныя паказчыкі эканамічнага росту. Таму міністр прапанаваў ацэньваць сітуацыю з пункту гледжання якасных параметраў. Гэта, перш за ўсё, станоўчае сальда і рост рэальных грашовых даходаў.