Калядныя іконы, віншавальныя паштоўкі і ёлачныя цацкі са стогадовай гісторыяй можна ўбачыць на выставе ў Гродне. Частка экспанатаў - з фондаў мясцовага Музея гісторыі рэлігіі, але ў асноўным з асабістай калекцыі ігуменні Гродзенскага Свята-Раства-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ігуменні Гаўрыілы. У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць убачыць рэдкія іконы з марскога перламутру. Гэты матэрыял складаны для апрацоўкі: ён вельмі далікатны. Работы з перламутру лічацца верхам майстэрства ў разьбяроў абразоў. Самыя раннія экспанаты на выставе датуюцца XVII стагоддзем. Побач з абразамі нязменны атрыбут Ражаства - Віфлеемская зорка. Таксама з перламутру.