Міжнароднае агенцтва па вывучэнні рака і РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Паводле спецыялістаў, навуковыя даследаванні патрабуюць значных фінансавых укладанняў. Для невялікіх краін немагчыма самастойна правесці сур’ёзныя даследаванні на малекулярна-генетычным узроўні. Дзякуючы падпісанаму дакументу беларускія даследчыкі сумесна з міжнароднымі змогуць іх правесці. Таксама магчыма атрыманне грантаў для закупкі абсталявання. Нагадаю, у Мінску праходзіць значная для медыцынскай грамадскасці падзея - IX з’езд анколагаў і радыёлагаў СНД і Еўразіі.