Беларускія медыкі паспяхова тэсціруюць інавацыйную тэхналогію ствалавых клетак. Гаворка пра эндаваскулярную аперацыю, калі ствалавыя клеткі пацыента ўводзяцца ў спецыяльныя зоны сэрца. Такое лячэнне паказана пры сярдэчнай недастатковасці. Падчас працэдуры пацыентам не патрабуецца анастэзія, рэабілітацыйны перыяд даволі кароткі. Ужо зроблена 6 такіх аперацый. У пацыентаў назіраецца станоўчая дынаміка, - расказвае загадчыца лабараторыі хранічнай сардэчнай недастатковасці РНПЦ “Кардыялогія” Алена Курлянская.