Фота: www.belta.by
Беларусь рыхтуецца да парламенцкіх выбараў. Падчас кампаніі трэба працаваць у першую чаргу для сваіх выбаршчыкаў і прытрымлівацца закона, - адзначыла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Што да назіральнікаў, галоўнае, па яе словах, што Беларусь запрашае міжнародную грамадскасць і супрацоўнічае з ёй. Важным момантам з'яўляецца адкрытасць пры падвядзенні вынікаў, для яе забеспячэння прыняты шэраг мер. Напрыклад, участковыя камісіі будуць абавязаны ствараць умовы для таго, каб назіральнікі маглі бачыць працэдуру падліку галасоў. Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. У Савет Рэспублікі - з 18 чэрвеня па 18 верасня.