Упэўненасць у гэтым выказаў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк на перамовах з афіцыйнай дэлегацыяй латвійскай сталіцы на чале са старшынёй Рыжскай думы Нілам Ушаковым. Са свайго боку Ніл Ушакоў адзначыў, што дзве сталіцы выйшлі на новы ўзровень узаемаадносін і знаходзяцца ў пастаянным рабочым кантакце. Паводле яго слоў, для Рыгі важны вопыт Мінска ў многіх сферах жыццядзейнасці, у тым ліку ў камунальнай гаспадарцы, арганізацыі працы грамадскага транспарту.