Ватыкан
www.kiltura.by
Экспазіцыя пад назвай "Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь" уключае 31 ікону беларускіх іканапісцаў. Яна пазнаёміць італьянскіх спецыялістаў і турыстаў з усяго свету з унікальнымі творамі сакральнай культуры. Беларускія абразы ўпершыню экспануюцца на выставе ў музеі Ватыкана, у непасрэднай блізкасці ад знакамітай Сікстынскай капэлы з роспісамі Мікеланджэла.