12 снежня ў Маскве пройдзе пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Парадак дня ўключае шырокае кола пытанняў двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных праграм і далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах эканомікі. Акрамя пасяджэння Саюзнага Саўміна адбудуцца перамовы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Міхаіла Мясніковіча і Дзмітрыя Мядзведзева