У Гаване праходзіць першая сустрэча сумеснай беларуска-кубінскай камісіі. У парадку дня - перамовы з міністрам вышэйшай адукацыі Кубы. Наша дэлегацыя таксама наведае Акадэмію навук, Гаванскі універсітэт, Інстытут анкалогіі, Цэнтр перспектыўных даследаванняў і іншыя навуковыя ўстановы Вострава Свабоды.