Сёлета патрыятычная акцыя, прысвечаная Дню Перамогі, атрымала назву “Беларусь памятае!”. Плануецца, што 9 мая калоны з людзьмі падыдуць да манумента Перамогі з чатырох бакоў. Усяго ж толькі ў сталіцы запланавана больш за паўсотні святочных мерапрыемстваў, а па краіне іх пройдзе каля тысячы. Кульмінацыяй стане маляўнічы салют. Ён расквеціць неба ў горадзе-героі Мінску і абласных цэнтрах увечары 9 мая.