Паміж Расіяй і Беларуссю няма разыходжанняў і недастатковага разумення. Пра гэта заявіў напярэдадні ў Маскве міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Ён падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Расіяй у галіне знешняй палітыкі ажыццяўляецца самая цесная каардынацыя на сістэмнай аснове і "якіх-небудзь разыходжанняў, недастатковага разумення з расійскімі калегамі ў нас абсалютна няма". Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу, што масіў беларуска-расійскіх адносін уключае шырокі пералік тэм і пытанняў, над якімі ідзе штодзённая, карпатлівая работа як у Саюзнай дзяржаве, так і ў СНД, ЕАЭС.