35-ты Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" пройдзе ў пачатку студзеня ў Брэсце. На юбілейны фестываль у горад над Бугам запрошаны музыканты і вакалісты з 25 краін свету, у ліку якіх - краіны Еўропы і СНД, ЗША, Кітай, Японія. Гэта самае вялікае прадстаўніцтва за ўсю гісторыю фестывалю. Усяго ж чакаецца прыбыццё больш за 700 музыкаў і выканаўцаў. Упершыню на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі выступяць прадстаўнікі Даніі, Швецыі, Ямайкі.