Уладзімір Макей і Карл Эр'явец
фота: www.mfa.gov.by
Беларусь і Славенія арыентаваны на правядзенне так званай эканамічнай дыпламатыі, - заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перамоў. У ліку перспектыўных сфер - фармацэўтыка, энергетыка, будаўніцтва, машынабудаванне, сельская гаспадарка.
Славенія вельмі цэніць пазітыўную ролю Беларусі ў рэгіёне, - заявіў, у сваю чаргу, Карл Эр'явец. Славенія, як член ЕС, заўсёды выступала супраць антыбеларускіх санкцый, паколькі такі падыход не вырашае існуючых праблем.