Мінскае аддзяленне гандлёва-прамысловай палаты арганізуе візіт прадстаўнікоў бізнес-колаў Беларусі ў сталіцу Новай Зеландыі Велінгтан. Мэта візіту - пошук новых партнёраў, пашырэнне рынкаў збыту беларускай прадукцыі і наладжванне розных форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Акрамя таго, паспяховая рэалізацыя гэтага мерапрыемства дасць магчымасць асвоіць новыя рынкі збыту і нарасціць экспартны патэнцыял прадпрыемстваў Беларусі. Прадпрымальнікі Новай Зеландыі гатовы наладзіць сумесную работу з беларускім партнёрамі па ўдасканаленні сельскагаспадарчага сектара Беларусі і паляпшэнні якасці сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі з выкарыстаннем новазеландскай генетыкі, распрацовак, тэхналогій і абсталявання.