Днямі нашы юнакі і дзяўчаты прывезлі з Масквы дыплом першай ступені міжнароднай універсіяды па біялогіі. Беларусы прадставілі ўнікальны праект, аналагаў якому няма ў свеце. Ён неўзабаве зможа дапамагчы медыкам у лячэнні цукровага дыябету. У аснове праекта - замяшчальная клетачная тэрапія. У арганізм чалавека ўводзяць генетычна змененыя ў лабараторыях клеткі, якія самі выпрацоўваюць неабходны інсулін.