Міжнародны эканамічны форум дзяржаў - удзельніц СНД "25 гадоў разам: новыя фарматы ўзаемадзеяння" пройдзе 18 сакавіка ў Маскве. Чакаецца, што форум стане пляцоўкай для прэзентацыі рэальных інавацыйных і інвестыцыйных праектаў, дыялогу ўлады і бізнесу па выбары найбольш эфектыўных форм аптымізацыі развіцця эканомік. Падчас форуму пройдуць таксама чарговае пасяджэнне Эканамічнага савета СНД, выстава праектаў "Прэзентацыя магчымасцяў", кантактна-кааперацыйная біржа. Намечана таксама падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Арганізацыяй Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва і Дзелавым цэнтрам эканамічнага развіцця краін СНД.