Спецыялісты музея "Замкавы комплекс Мір" выявілі ўнікальную калекцыю Радзівілаў. Знойдзеныя прадметы - частка спадчыны князёўны Стэфаніі Радзівіл. Наступным уладальнікам гэтай калекцыі стаў сын Стэфаніі - Пётр Вітгенштэйн, а затым яго сястра, княгіня Марыя, жонка канцлера Германіі. У лістападзе была арганізавана камандзіроўка супрацоўнікаў “Замкавага комплексу Мір” ў Баварыю, ў палац Шылінгсфюрст. Спецыялісты ўбачылі там каля 30 партрэтаў князёў Радзівілаў, у тым ліку князя Караля-Станіслава Радзівіла "Пане Каханку", князя Дамініка і яго маці княгіні Сафіі і некалькі партрэтаў самой князёўны Стэфаніі. Да гэтага часу гісторыкі і мастацтвазнаўцы не ведалі, як яна выглядала. Адкрыццё калекцыі - адна з самых значных падзей у справе даследавання гісторыі роду Радзівілаў на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў.