Беларусь і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця нацэлены на пашырэнне колькасці праектаў у інфраструктурным сектары

Беларусь і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця нацэлены на пашырэнне колькасці праектаў у інфраструктурным сектары. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага з дэлегацыяй Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця на чале з кіруючым дырэктарам па краінах Усходняй Еўропы і Каўказа Франсісам Маліжам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва і праекты на 2016-2019 гады. Намесніка прэм'ер-міністра Беларусі высока ацаніў экспертную і фінансавую падтрымку, якую Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця аказвае Беларусі, а таксама выказаў надзею на паспяховую рэалізацыю новых праектаў. У сваю чаргу Франсіс Маліж праінфармаваў аб падрыхтоўцы новай краінавай стратэгіі для Беларусі і выказаў меркаванне аб магчымасці пашырэння колькасці сумесных праектаў у дзяржаўным інфраструктурным сектары.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动