фото: www.rbc.ru/ria.ru
Галоўная тэма сустрэчы ў Крамлі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна - развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Увядзенне санкцый супраць Масквы і падзенне курсу расійскага рубля паўплывала на ўзаемны тавараабарот. Сёння стаіць задача аднавіць гандаль як мінімум да ўзроўню мінулых гадоў. Таксама ў цэнтры ўвагі - аб'ёмы пастаўкі нафты ў Беларусь і размеркаванне пошлін на вуглевадароды, рэалізацыя сумесных праектаў, вынікі дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза.