Беларусь разглядае В’етнам у якасці плацдарма ў Паўднёва-Усходняй Азіі, з якога можна развіваць супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі рэгіёну. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на перамовах з в’етнамскім калегам Чыонг Тан Шангам. Кіраўнік нашай дзяржавы звярнуў увагу, што пазіцыі нашых краін абсалютна супадаюць па большасці пытанняў міжнароднага парадку дня.