фото: www.interfax.by
Прадстаўнікі 22 краін прымуць удзел у VI Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме, які пройдзе з 16 па 20 снежня. Пра гэта паведаміў гендырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка. Сёння тэатр рыхтуецца прымаць гасцей ужо шостага па ліку форуму. Новым мерапрыемствам стане канцэрт маладых выканаўцаў La canzone italiana. В заключным гала-канцэрце, квіткі на які, дарэчы, ужо разышліся, выступяць зоркі опернай сцэны з 15 краін. Гэта госці з Азербайджана, Казахстана, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Балгарыі, Украіны, Грузіі, Чэхіі, Славакіі і іншых.