На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі Аляксандр Іваноў, Валерыя Садоўская, Анастасія Малашкевіч, група NAVI, Аляксей Грос, Кірыл Ермакоў, група "Радыёхваля", Саша Захарык, NAPOLI, група THE EM. Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы пры дапамозе тэлефоннага і СМС-галасавання пад час трансляцыі фінальнага шоу - не пазней за 25 студзеня пройдзе яно ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры.