Фота: www.gknt.gov.by
Пытанне прапрацоўваюць Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Расіі. Бакі дамовіліся вызначыць да канца года тры-чатыры вядучых праекта ў галіне касмічных даследаванняў, біятэхналогій і іншых інавацыйных напрамкаў для сумеснай працы ў Саюзнай дзяржаве. У 2016-м плануецца правесці Форум маладых навукоўцаў Беларусі і Расіі.