Нацыянальны павільён сучасных мастакоў Беларусі ўпершыню прадстаўлены на пляцоўцы «Гран-Пале» у Парыжы. Салон малюнка і выяўленчага мастацтва - адна з самых прэстыжных мастацкіх выстаў у свеце. На плошчы 14 тысяч квадратных метраў прадстаўлены дзевяць нацыянальных павільёнаў. Сёлета да пастаянных дэлегацый - такіх, як Швецыя, Іспанія, Японія, Канада - далучылася і Беларусь. Арт-праекты прэзентуюць 11 айчынных мастакоў.