У ААН прынята беларуская рэзалюцыя па паляпшэнні каардынацыі намаганняў у барацьбе з гандлем людзьмі. Сааўтарамі дакумента сталі амаль 60 краін. Дзяржавы - члены ААН таксама аднагалосна выказаліся ў падтрымку ініцыятывы Беларусі арганізаваць у кастрычніку 2017 маштабную сустрэчу высокага ўзроўню для ацэнкі выканання міжнароднай супольнасцю глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, прынятага па ініцыятыве нашай краіны ў 2010 годзе.