Удзельнікам неабходна прадставіць свае фотапартрэты, якія сімвалізуюць веды пра нашу Радзіму, любоў і цікавасць да яе, а таксама веданне праграм радыё "Беларусь". Абавязковая ўмова - наяўнасць надпісу "Прывітанне, Беларусь!" на любой мове ў адвольнай форме. Работы на конкурс будуць прымацца са снежня гэтага года па люты 2016 года. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі з сімволікай радыё "Беларусь", а іх фотаработы мы размесцім на нашым сайце. Падрабязнасці конкурсу сэлфі - на афіцыйным сайте радыё "Беларусь", а таксама на акаўнце нашага радыё ў сацсетцы "Фэйсбук".