26 лістапада Белтэлерадыёкампанія правядзе адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў. Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы шляхам тэлефоннага і смс-галасавання падчас трансляцыі фінальнага шоў. Ён стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні “Еўрабачанне-2016” у Швецыі.
Нагадаем, падчас дзіцячага “Еўрабачання”, фінал якога адбыўся 21 лістапада, Беларусь заняла высокае 4-е месца.