Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч спадзяецца на трываласць рашэння Еўрасаюза па адмене санкцый супраць Беларусі. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Нагадаем, кіраўнік Сербіі прыбыў у Мінск напярэдадні. Таміслаў Нікаліч канстатаваў, што ЕС памыляўся, калі адмовіўся ад супрацоўніцтва з Мінскам. Затым Нармандская чацвёрка сабралася менавіта ў беларускай сталіцы, каб весці перамовы, калі сітуацыя ва Украіне стала трагічнай, звярнуў увагу Прэзідэнт Сербіі. Што тычыцца двухбаковых адносін Сербіі і Беларусі, -паміж дзвюма краінамі ўжо даўно склаліся цёплыя адносіны, сказаў Таміслаў Нікаліч.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў адносінах Беларусі і Сербіі няма праблемных пытанняў, якія б не вырашаліся. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Таміславу Нікалічу за падтрымку як на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах, так і на гэтых, і сербскаму народу за тое, што ў апошні час удалося дасягнуць прагрэса ў адносінах.