Прэзідэнт Сербіі Томіслаў Нікаліч наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка і Томіслаў Нікаліч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір", дзе прымуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва.Чакаецца, што ў дні афіцыйнага візіту сербскі лідар таксама наведае "Мінскі трактарны завод", Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.