Адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італіі ў Беларусі Стэфана Б’янкі. Падчас размовы абмеркаваны шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама разгледжаны некаторыя аспекты ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці ў рамках ААН.