Яго стварэнне прадыктавана часам. Сярод шматлікіх гасцей музея ўсё больш кітайскіх грамадзян. Дарэчы, у музеі пастаянна праводзяцца і кітайскія выстаўкі. На адной з іх работы прадставіў мастак Чэнь Моу, кіраўнік Кітайскага таварыства вывучэння жывапісу, намеснік дэкана факультэта кітайскага традыцыйнага жывапісу Цэнтральнай акадэміі мастацтваў.