Пяты год у нашай краіне 16 лістапада ладзілася ўнікальнае свята – Дзень беларускай лялькі. Спецыяльна да яго ў Брэсце адкрылася выстава “Лялечны сусвет”. У экспазіцыі больш за 200 аўтарскіх, абрадавых, сучасных лялек і казачных персанажаў. На выставу запрасілі майстрых, якія вучылі наведвальнікаў рабіць лялькі-абярэгі. Дадам, што сёння аўтарскія лялькі вельмі папулярныя і ў замежных турыстаў.