У Брусэлі пройдзе другі раўнд дыялога Беларусь - ЕС па эканамічных і фінансавых пытаннях. Удзельнікі разгледзяць макраэканамічную сітуацыі ў нашай краіне, асноўныя напрамкі фіскальнай палітыкі і стан дзяржаўнага доўгу Беларусі. Будуць таксама абмеркаваны тэндэнцыі ў эканоміцы Еўрасаюза, наступствы фінансавага крызісу еўразоны і крокі краін-членаў ЕС па пераадоленні крызісу. Акрамя таго, падчас мерапрыемства бакі разгледзяць актуальныя пытанні фарміравання манетарнай палітыкі і функцыянавання банкаўскіх сістэм Беларусі і ЕС. Беларускі бок прадставіць інфармацыю аб прыватызацыі і эканамічнай лібералізацыі ў краіне, стан спраў у Мытным саюзе.