Малдова высока цэніць супрацоўніцтва з Беларуссю і зацікаўлена ў далейшым пашырэнні партнёрства. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Андрэй Папоў на адкрыцці Нацыянальнай аўдыторыі нашай краіны ў Міжнародным незалежным універсітэце Малдовы. Дыпламат адзначыў, што Кішынёў вельмі ўдзячны Беларусі за дапамогу, аказаную ў цяжкія часы. Так, ён нагадаў, што пасля забароны паставак малдаўскіх він у Расію вясной 2006-га адзінай аддушынай для вінаробаў Малдовы стала Беларусь, якая закупляла вялікія аб'ёмы малдаўскіх він і каньякоў і дапамагла захаваць ключавую для краіны галіну вінаробнай прамысловасці.